Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

алгары́тм, -у, м. (спец.).

Сукупнасць паслядоўных дзеянняў, правіл для рашэння пэўнай задачы.

А. здабывання кораня.

|| прым. алгарытмі́чны, -ая, -ае.

а́лгебра, -ы, ж.

Раздзел матэматыкі, які вывучае агульныя законы дзеянняў над велічынямі незалежна ад іх лікавага значэння.

|| прым. алгебраі́чны, -ая, -ае.