Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

алкагалі́зм, -у, м.

1. Цяжкае хранічнае захворванне, якое выклікаецца злоўжываннем спіртнымі напіткамі, выяўляецца ў псіхічнай і фізічнай залежнасці ад алкаголю.

Лячэнне ад алкагалізму.

2. Тое, што і п’янства.

Барацьба з алкагалізмам.

|| прым. алкагалі́чны, -ая, -ае.

алкаго́лік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які хварэе на алкагалізм; п’яніца.

|| ж. алкагалі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

алкаго́ль, -ю, м.

1. Аднаатамны спірт (спец.).

2. Арганічныя злучэнні, у склад малекул якіх уваходзіць група атамаў кіслароду і вадароду; спіртныя напіткі.

Танны а.

|| прым. алкаго́льны, -ая, -ае.