Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

патрыма́ны, -ая, -ае.

Не новы, які выкарыстоўваўся.

Гандляваць патрыманай мэбляй.

патры́цый, -я, мн. -і, -яў, м.

Арыстакрат у Старажытным Рыме.

|| ж. патрыцыя́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. патрыцыя́нскі, -ая, -ае.

патрыя́рх, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Старэйшына роду, родавай абшчыны.

2. Вышэйшая духоўная асоба, кіраўнік праваслаўнай царквы (у 1 знач.).

|| прым. патрыя́ршы, -ая, -ае (да 2 знач.).

патрыярха́льны, -ая, -ае.

1. гл. патрыярхат.

2. перан. Верны старым традыцыям, устарэлы, традыцыйны.

П. ўклад жыцця.

Патрыярхальныя звычкі.

|| наз. патрыярха́льнасць, -і, ж.

патрыярха́т, -у, Ма́це, м.

К перыяду распаду першабытнаабшчыннага ладу: эпоха, што змяніла сабой матрыярхат, для якой характэрна пануючае становішча мужчыны ў гаспадарчым і грамадскім жыцці.

|| прым. патрыярха́льны, -ая, -ае.

патрыя́рхія, -і, ж.

Вобласць, падначаленая патрыярху (у 2 знач.).

патрыяты́зм, -у, м.

Адданасць і любоў да сваёй Айчыны, да свайго народа.

|| прым. патрыяты́чны, -ая, -ае.

патрыяты́чны, -ая, -ае.

1. гл. патрыятызм.

2. Прасякнуты патрыятызмам.

П. ўчынак.

|| наз. патрыяты́чнасць, -і, ж.

патрэ́ба, -ы, мн. -ы, -рэ́б, ж.

Неабходнасць чаго-н., у чым-н.

Прыйсці да каго-н. па патрэбе.

Па сваёй патрэбе — па натуральнай неабходнасці.

патрэ́бна, безас., у знач. вык.

Неабходна мець, трэба.

На гэта п. шмат часу.