Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паскарача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

Скараціць усё, многае.

П. тэрміны выканання работ.

паска́рдзіцца гл. скардзіцца.

паскаро́дзіць гл. скародзіць.

паскарэ́нне, -я, н.

1. гл. паскорыцца, паскорыць.

2. У фізіцы: велічыня хуткасці руху за адзінку часу.

Адзінка паскарэння.

пасква́рыць, -ру, -рыш, -рыць; зак., што.

1. Пераскварыць усё, многае.

П. сала.

2. і без дап. Скварыць некаторы час.

па́сквіль, -я, мн. -і, -яў, м.

Твор паклёпніцкага, зневажальнага характару.

Злосны п.

|| прым. па́сквільны, -ая, -ае.

пасквіля́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Аўтар пасквіля.

|| прым. пасквіля́нцкі, -ая, -ае.

паскіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і паскі́дваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Скінуць усё, многае або ўсіх, многіх.

Хлопцы паскідалі адзенне і хутчэй у возера.

пасклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і паскла́дваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Скласці ўсё, многае.

П. сена ў копы.

2. і без дап. Складаць (складваць) некаторы час.

паскле́йвацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; зак.

Склеіцца — пра ўсё, многае.

Лісты пасклейваліся.