Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паразга́дваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Разгадаць усё, многае.

П. загадкі.

паразганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., каго-што.

Разагнаць усё, многае або ўсіх, многіх.

Сабака паразганяў курэй.

паразгаро́джваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Разгарадзіць усё, многае.

паразгіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Разагнуць усё, многае.

П. цвікі.

П. спіны.

паразгла́джваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Разгладзіць усё, многае.

П. швы.

паразго́ртваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Разгарнуць усё, многае.

П. кнігі.

паразграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Разгрэбці ўсё, многае.

паразгружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

Разгрузіць усё, многае.

П. вагоны.

параздава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць; -дава́ны; зак., каго-што.

Раздаць усіх, многіх або ўсё, многае ўсім, многім (гл. раздаць¹).

П. падарункі дзецям.

параздзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Разадраць усё, многае.