Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пакла́сці гл. класці.

пакла́сціся гл. класціся.

паклёп, -у, мн. -ы, -аў, м.

Ілжывае абвінавачанне.

Узвесці п. на каго-н.

паклёпнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто паклёпнічае на каго-, што-н.

|| ж. паклёпніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

паклёпніцкі, -ая, -ае.

Які мае адносіны да паклёпу, які змяшчае паклёп.

Паклёпніцкія прыёмы.

Паклёпніцкая заява.

паклёпнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак., на каго-што.

Распаўсюджваць пра каго-, што-н. заведама лжывыя чуткі.

|| зак. напаклёпнічаць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. паклёпніцтва, -а, н.

паклі́каць гл. клікаць.

пакло́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Нахіленне галавы або верхняй часткі тулава ў знак прывітання, удзячнасці, пакорнасці і пад.

Нізкі п.

Зямны п. (да зямлі). Адбіваць паклоны (кланяцца). Біць паклоны (кланяцца ў час малітвы).

2. перан. Пажаданне дабра, шчасця, прывітанне.

Паслаць, перадаць п. каму-н.

Ісці з паклонам да каго (разм.) — звяртацца з просьбай аб дапамозе, садзейнічанні да каго-н.

пакло́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто з захапленнем пакланяецца каму-, чаму-н.; прыхільнік.

П. мастацтва.

П. чыйго-н. таленту.

2. Закаханы ў каго-н. чалавек.

У яе было многа паклоннікаў.

|| ж. пакло́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

паклява́ць¹, -люю́, -люе́ш, -люе́; -лю́й; -лява́ны; зак., што.

1. Скляваць усё.

Птушкі паклявалі ўвесь корм.

2. Скляваць крыху.

Грыб крыху пакляваны.

3. Правесці некаторы час, клюючы.