Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гарнавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. горан.

2. у знач. наз. гарнавы́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м. Рабочы пры горне.

Г. доменнай печы.

гарналы́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца гарналыжным спортам.

|| ж. гарналы́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

гарналы́жны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да лыжнага спорту ва ўмовах горнай мясцовасці.

Г. спорт.

гарнаста́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Пушны драпежны звярок сямейства куніцавых з каштоўным белым футрам і чорным кончыкам хваста зімой, а таксама футра гэтага звярка.

|| прым. гарнаста́евы, -ая, -ае.

га́рнец, га́рца, мн. га́рцы, га́рцаў, м.

Старая мера сыпкіх рэчываў, роўная 3,28 літра, а таксама пасудзіна такой ёмістасці.

Г. жыта.

|| памянш. га́рчык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. га́рцавы, -ая, -ае.

Г. збор.

гарнізо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вайсковыя часці, размешчаныя ў якім-н. населеным пункце, крэпасці.

|| прым. гарнізо́нны, -ая, -ае.

Гарнізонная служба.

гарні́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

Агародніна, крупы, бульба і пад. як дадатак да рыбных і мясных страў.

Г. з макароны.

|| прым. гарні́рны, -ая, -ае.

гарні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які іграе на горне.

гарніту́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Поўны падбор, камплект прадметаў пэўнага прызначэння.

Спальны г.

Г. адзення.

|| прым. гарніту́рны, -ая, -ае.

гарніту́ра, -ы, ж. (спец.).

Камплект друкарскіх шрыфтоў аднаго малюнка, але розных памераў.