Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

анса́мбль, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Зладжанасць, стройнасць частак адзінага цэлага, а таксама само такое цэлае.

Архітэктурны а.

2. Калектыў, адпаведны склад спевакоў, музыкантаў і пад.

А. песні і танца.

|| прым. анса́мблевы, -ая, -ае.

антагані́зм, -у, м.

Непрымірымая супярэчнасць.

А. поглядаў.

|| прым. антаганісты́чны, -ая, -ае.

антагані́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Непрымірымы праціўнік.

|| ж. антагані́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. антагані́сцкі, -ая, -ае.

анталагі́чны¹ гл. анталогія¹.

анталагі́чны² гл. анталогія².

антало́гія¹, -і, ж.

Зборнік выбраных мастацкіх твораў розных аўтараў.

А. беларускай паэзіі.

|| прым. анталагі́чны, -ая, -ае.

антало́гія², -і, ж.

Вучэнне аб быцці, характары і структуры рэчаіснасці.

|| прым. анталагі́чны, -ая, -ае.

анто́наўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -навак, ж.

Гатунак позніх кіслых яблыкаў.

анто́нім, -а, мн. -ы, -аў, м.

У мовазнаўстве: слова, процілеглае па знач. іншаму слову, напр.: праўда — хлусня, дабро — зло і пад.

|| прым. антанімі́чны, -ая, -ае.

антра́кт, -у, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Кароткі перапынак паміж дзеямі спектакля ці аддзяленнямі канцэрта.

2. Невялікі музычны твор для выканання паміж дзвюма дзеямі оперы, п’есы.

|| прым. антра́ктны, -ая, -ае.