Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пазано́шваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Занасіць усё, многае.

П. адзенне.

пазапа́йваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Запаяць усё, многае.

П. каструлі.

пазапако́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Запакаваць усё, многае.

П. рэчы.

пазапа́льваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Запаліць, прымусіць гарэць усё, многае.

П. ліхтары.

пазапаўня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што.

1. Запоўніць, заняць чым-н. усё, многае.

П. бочкі вадой.

2. Упісаць куды-н. усё, многія звесткі.

П. табелі.

пазапі́свацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Запісацца ў спісы — пра ўсіх, многіх.

Многія пазапісваліся ў атрады добраахвотнікаў.

пазапі́сваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Запісаць, занесці на паперу ўсё, многае.

П. свае думкі.

2. што. Запісаць, нанесці на плёнку, пласцінку ўсё, многае.

П. песні на плёнку.

3. каго-што. Унесці ў спіс, рэестр і пад. ўсіх, многіх ці ўсё, многае; уключыць у лік каго-н. усіх, многіх.

П. у сведкі.

пазапіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і пазапі́хваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Запхнуць куды-н. усё, многае або ўсіх, многіх.

П. моху ў шчыліны.

пазапла́навы, -ая, -ае.

Які не ўваходзіць у план, які выконваецца звыш плана.

Пазапланавае заданне.

|| наз. пазапла́навасць, -і, ж.

пазаплыва́ць¹, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Заплысці куды-н. — пра ўсіх, многіх.

Хлопчыкі пазаплывалі далёка ад берага.