паго́ня, -і, ж.
1. за кім-чым. Праследаванне каго-, чаго-н. з мэтай дагнаць, злавіць.
Кінуцца ў пагоню за кім-н.
2. Чалавек ці звычайна група людзей, якія праследуюць каго-н.
П. бегла па слядах.
3. перан., за кім-чым. Імкненне дабіцца каго-, чаго-н., дасягнуць чаго-н.
П. за прыбыткам.
У выразе: у пагоні за кім-чым, у знач. прыназ. з Т — імкнучыся да каго-, чаго-н.
У пагоні за славай.
паго́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.
Невялікая адложыстая ўзвышанасць, узгорак.
Хата стаіць на пагорку.
|| памянш. паго́рачак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.
паго́ршаць, -аю, -аеш, -ае; зак.
Тое, што і пагоршыцца.
Было ліха ды пагоршала (прымаўка). Хвораму пагоршала (безас.).
|| наз. пагаршэ́нне, -я, н. і паго́ршанне, -я, н.
паго́ршыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -шыцца; зак.
Зрабіцца горшым.
Дысцыпліна пагоршылася.
Здароўе пагоршылася.
|| незак. пагарша́цца, -а́ецца і паго́ршвацца, -аецца; наз. пагаршэ́нне, -я, н., паго́ршанне, -я, н. і паго́ршванне, -я, н.
паго́ршыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., што.
Зрабіць горшым.
|| незак. пагарша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і паго́ршваць, -аю, -аеш, -ае; наз. паго́ршванне, -я, н.
|| наз. пагаршэ́нне, -я, н. і паго́ршанне, -я, н. (разм.).
паго́рысты, -ая, -ае.
Пакрыты пагоркамі, няроўны.
Пагорыстая мясцовасць.
|| наз. паго́рыстасць, -і, ж.
пагража́льны, -ая, -ае.
1. Які ўтрымлівае ў сабе пагрозу, выражае пагрозу.
У голасе гучалі пагражальныя ноткі.
2. Які пагражае небяспекай.
П. характар падзей.
|| наз. пагража́льнасць, -і, ж.
пагража́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. каму і без дап. Рабіць пагражальны жэст рукой.
П. кулаком.
2. каму і чым. Папярэджваць з пагрозай пра што-н.
П. вайной.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чым. Служыць прыметай (чаго-н. небяспечнага, непрыемнага).
Рака пагражае разлівам.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каму-чаму. Пра што-н. дрэннае, што з’яўляецца пагрозай каму-, чаму-н.
Пагражае гангрэна.
|| зак. пагразі́ць, -ражу́, -ро́зіш, -ро́зіць (да 1 знач.).
пагран...
Першая частка складаных слоў са знач. пагранічны, напр.: пагранатрад, пагранзастава, пагранслужба.
паграні́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Ваеннаслужачы пагранічнай аховы.