анічу́ць, прысл. (разм.).
Зусім не.
А. не баліць.
анішто́, анічо́га, М ані аб чы́м, займ. (разм.).
Зусім нішто.
анія́к, прысл. (разм.).
Ніяк, зусім ніяк.
Не магу а. я з табой пагадзіцца.
анія́кі, -ая, -ае (разм.).
Зусім ніякі.
Доўга пра яго не было аніякіх звестак.
анкало́гія, -і, ж.
Раздзел медыцыны, які вывучае пухліны, займаецца іх распазнаваннем і лячэннем.
|| прым. анкалагі́чны, -ая, -ае.
А. дыспансер.
анке́та, -ы, ДМ -ке́це, мн. -ы, -ке́т, ж.
Апытальны ліст для атрымання якіх-н. звестак пра таго, хто яго запаўняе.
Запоўніць анкету.
|| прым. анке́тны, -ая, -ае.
анкетава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што (кніжн.).
Сабраць (збіраць) якія-н. звесткі шляхам правядзення анкетавання.
|| зак. таксама праанкетава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.
|| наз. анкетава́нне, -я, н.
анко́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.
Урач, спецыяліст па анкалогіі.
ано́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Электрод з дадатным зарадам; проціл. катод.
|| прым. ано́дны, -ая, -ае.
ано́нс, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).
Папярэдняя аб’ява (пра гастролі, спектаклі, канцэрты, лекцыі і пад.).
|| прым. ано́нсны, -ая, -ае.