Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пады́хаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Правесці некаторы час, дыхаючы чым-н.

П. свежым паветрам.

падыхо́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. падысці.

2. Месца, па якім падыходзяць да чаго-н.

Зручны п. да ракі.

3. (перан.). Сукупнасць спосабаў, прыёмаў разгляду чаго-н., адносін да каго-, чаго-н.

Правільны п. да вырашэння нацыянальнага пытання.

Ён умее знайсці п. да кожнага чалавека.

падыхо́дзіць гл. падысці.

падэ́шва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Ступня (у 2 знач.).

Намуляць падэшву.

2. Ніжняя частка абутку пад ступнёй.

Скураная п.

3. перан., чаго. Ніжняя частка, аснова чаго-н.

П. гары.

|| прым. падэ́швенны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

пад’яда́ць гл. пад’есці.

пад’язджа́ць гл. пад’ехаць.

пад’язны́ гл. пад’езд.

пад’язы́чны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца пад языком.

П. нерв.

пад’ярэ́мны, -ая, -ае.

Паднявольны, прымусовы.

Пад’ярэмная праца.