Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пасе́ў, -е́ву, м.

1. гл. сеяць і пасеяць.

2. мн. -е́вы, -е́ваў. Тое, што пасеяна, засеяная плошча.

|| прым. пасяўны́, -а́я, -о́е.

Пасяўныя работы.

пасе́яць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́й; -е́яны; зак., што.

1. гл. сеяць.

2. Змясціць мікраарганізмы ў пажыўнае асяроддзе (спец.).

3. Згубіць (разм.).

Дзе ты пасеяў шапку?

|| наз. пасе́ў, -е́ву, м. (да 1 і 2 знач.).

пасёлак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

Невялікі населены пункт, размешчаны звычайна недалёка ад горада ці асноўнага пасялення.

Рыбацкі п.

Дачны п.

|| прым. пасялко́вы, -ая, -ае.

П.

Савет.

пасіве́лы, -ая, -ае.

Які пасівеў, стаў сівым.

Пасівелыя скроні.

пасіве́нне гл. сівець.

пасі́вераць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

Абветрыцца, патрэскацца ад ветру, сіверу.

Губы пасівералі.

пасіве́ць гл. сівець.

пасі́льны, -ая, -ае.

Адпаведны з сіламі, магчымасцямі.

Пасільная праца.

Пасільная задача.

|| наз. пасі́льнасць, -і, ж.

пасіне́лы, -ая, -ае.

Які стаў сінім, пераважна ад холаду.

Пасінелыя рукі.

пасіне́нне гл. сінець.