Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

памі́лаваць, -лую, -луеш, -луе; -луй; -лаваны; зак., каго (што).

1. Дараваць каму-н. віну, пашкадаваць.

Не памілуе вас за гэта бацька.

2. Адмяніць або змякчыць пакаранне асуджанаму.

П. асуджанага.

|| наз. памі́лаванне, -я, н. (да 2 знач.).

Просьба аб памілаванні.

паміна́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Кніжачка са спісам для памінання.

Занесці ў п. каго-н.

паміна́льны, -ая, -ае.

Які наладжваецца пры памінках; які мае адносіны да памінак.

П. стол.

П. абрад.

паміна́нне гл. памянуць.

паміна́ць гл. памянуць.

памі́нкі, -нак.

Абрадавы абед у памяць памерлага пасля хаўтур або праз пэўны тэрмін з дня смерці.

Запрашаць родных на п.

Справіць п. па кім-н.

паміну́тны, -ая, -ае.

1. Які адбываецца кожную мінуту, бесперапынна.

Памінутныя выклікі да тэлефона.

Памінутна (прысл.) турбуюць.

2. Які вылічваецца па мінутах.

Памінутная плата за тэлефонныя перагаворы.

|| наз. паміну́тнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

паміра́нне гл. памерці.

паміра́ць гл. памерці.

паміры́цца гл. мірыцца.