паве́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
1. Пісьмовае афіцыйнае паведамленне з выклікам, запрашэннем куды-н.
П. ў міліцыю.
П. на сход.
2. Кола пытанняў, якія павінны быць абмеркаваны на пасяджэнні.
П. сходу.
○
Павестка дня — тое, што і павестка (у 2 знач.).
паве́сці, -вяду́, -вядзе́ш, -вядзе́; -вядзём, -ведзяце́, -вяду́ць; павёў, -вяла́, -ло́; -вядзі; зак.
1. каго-што. Пачаць весці (у 1—6 знач.).
П. дзіця за руку.
П. батальён на прарыў.
П. шашу на захад.
П. трактар па полі.
П. смыком па струнах.
П. барацьбу з недахопамі.
2. безас., каго куды. Пахіліць, пацягнуць.
Галава закружылася і мяне павяло ўбок.
3. чым. Зрабіць плаўны рух, варухнуць.
П. плячамі.
І вокам не павёў (не звярнуў увагі, ніяк не зрэагаваў на слова, заўвагу і пад.).
|| незак. паво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць (да 3 знач.).
паве́сціся, -вяду́ся, -вядзе́шся, -вядзе́цца; -вядзёмся, -ведзяце́ся, -вяду́цца; павёўся, -вяла́ся, -ло́ся; павядзіся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Увайсці ў звычай, стаць прывычным.
Так павялося тут здаўна (безас.).
2. з кім. Пачаць вадзіцца з кім-н. (разм.).
З кім павядзешся, ад таго і набярэшся (прыказка).
павесяле́лы, -ая, -ае.
Які зрабіўся больш вясёлым, весялейшым.
павесяле́ць гл. весялець.
паве́т, -а, М -ве́це, мн. -ы, -аў, м.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Існавалі паветы ў Беларусі з 15 ст. да 1940 г.
|| прым. павято́вы, -ая, -ае.
П. горад.
паве́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
Тое, што і павець.
Калёсы стаяць пад паветкай.
паве́тра, -а, н.
Сумесь газаў, якая складае атмасферу Зямлі.
Чыстае п.
Бываць на паветры (хадзіць на прагулку). Дыхаць паветрам чаго-н. (перан.: пранікнуцца ўражаннем ад чаго-н.). На вольным паветры (у садзе, за горадам, не ў закрытым памяшканні). Вісець у паветры (перан.: знаходзіцца ў няпэўным становішчы). Узляцець у п. (узарвацца). Паветра! (каманда ў знач.: трывога, паявіўся варожы самалёт). Бой у паветры.
|| прым. паве́траны, -ая, -ае.
Паветраныя войны.
П. мост (авіяцыйная лінія з перавалачнымі аэрадромамі і навігацыйным абсталяваннем).