падтачы́ць, -тачу́, -то́чыш, -то́чыць; -то́чаны; зак.
1. што. Натачыць крыху.
П. сякеру.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Пашкодзіць, раз’ядаючы знутры, знізу (пра чарвей і пад.).
Шашаль падтачыў бярвенне.
3. перан., каго-што. Аслабіць, прывесці ў заняпад.
Падточанае здароўе.
Гэта хвароба падтачыла яго.
|| незак. падто́чваць, -аю, -аеш, -ае.
падтрыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -ы́маны; зак.
1. каго-што. Прытрымаўшы, не даць упасці.
П. пад руку.
2. перан., каго (што). Аказаць каму-н. дапамогу, садзейнічанне.
П. сябра ў цяжкую мінуту.
П. добрай парадай.
3. перан., каго-што. Выказаўшы згоду, адобрыўшы, выступіць у абарону каго-, чаго-н.
П. чыю-н. кандыдатуру.
4. што. Не даць спыніцца, парушыцца чаму-н.
П. агонь у пліце.
П. гутарку.
|| незак. падтры́мліваць, -аю, -аеш, -ае; наз. падтры́мліванне, -я, н.
|| наз. падтрыма́нне, -я, н. (да 4 знач.) і падтры́мка, -і, ДМ -мцы, ж. (да 1—3 знач.).
Падтрыманне артылерыйскім агнём.
Падтрымка прапановы.
падтры́мліваць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. гл. падтрымаць.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Служыць апорай для чаго-н.
Падпоры падтрымлівалі столь.
падтулі́ць, -улю́, -у́ліш, -у́ліць; -у́лены; зак., што.
Падагнуўшы, скурчыўшы, падабраць або прыціснуць да сябе.
Сабака падтуліў хвост.
|| незак. падту́льваць, -аю, -аеш, -ае.
падтыка́ць гл. падаткнуць.
падтэ́кст, -у, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).
Унутраны, прыхаваны сэнс тэксту, выказвання.
падтэксто́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -то́вак, ж. (спец.).
1. Складанне тэксту для песеннай музыкі.
2. Тэкст, вершы для песеннай музыкі.
па́дуб, -а і (зб. і пра драўніну) -у, м.
Тое, што і вастраліст.
падузды́шны, -ая, -ае (спец.).
Які знаходзіцца паміж ніжнімі рэбрамі і касцямі таза.
Падуздышная вобласць.