падстрэ́шша, -а, мн. -ы, -аў, н.
Ніжні край страхі драўлянай хаты, які навісае над сцяной, а таксама прастора пад ім.
У падстрэшшы гнёзды ластавак.
|| прым. падстрэ́шны, -ая, -ае.
падступі́цца, -уплю́ся, -у́пішся, -у́піцца; зак.
1. Тое, што і падступіць (у 1 знач.).
Дзеці падступіліся бліжэй да дзядзькі.
2. да каго. Падысці, звярнуўшыся з просьбай, пытаннем.
Да яго сёння не п.
|| незак. падступа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
падступі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; зак.
1. да каго-чаго. Падысці блізка.
П. да дзіцяці.
Вёска падступіла да лесу (перан.).
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., да чаго. Пра пачуцці, стан: з’явіцца, праявіцца ў якой-н. вобласці, у якім-н. месцы.
Падступіла (безас.) да сэрца.
Ком падступіў да горла.
|| незак. падступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. по́дступ, -у, м.
падсу́джваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каму (разм.).
У спорце: прадузята судзіць на карысць якой-н. каманды, спартсмена.
Суддзя падсуджваў камандзе землякоў.
|| зак. падсудзі́ць, -суджу́, -су́дзіш, -су́дзіць.
падсу́дны, -ая, -ае.
1. Які падлягае суду (наогул або ў дадзенай судовай інстанцыі).
Падсудная справа.
2. у знач. наз. падсу́дны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.; падсу́дная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Чалавек, які абвінавачваецца ў чым-н. і знаходзіцца пад судом.
|| наз. падсу́днасць, -і, ж. (да 1 знач.).
падсумава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак., што (кніжн.).
Падвесці падрахунак чаму-н.
П. усе даныя.
|| незак. падсумо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
падсу́мак, -мка, мн. -мкі, -мкаў, м.
Невялікая паясная сумка для патронаў.
Укласці абоймы ў п.
падсу́нуць, -ну, -неш, -не; -су́нь; -нуты; зак.
1. каго-што. Пасунуўшы, наблізіць.
П. крэсла да стала.
2. каго-што. Засунуць пад што-н.
П. таз пад лаву.
3. што. Непрыметна падлажыць што-н.
П. запіску.
4. каго-што. Абмануўшы, прымусіць узяць што-н. дрэннае, непатрэбнае (разм.).
П. бракаваны тавар.
|| незак. падсо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. падсу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься (да 1 знач.); незак. падсо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
падсусе́дзіцца, -е́джуся, -е́дзішся, -е́дзіцца; зак., да каго-чаго (разм.).
Падсесці, размясціцца побач з кім-н., далучыцца да каго-, чаго-н.
П. да кампаніі.
|| незак. падсусе́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
падсушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны; зак., што.
Крыху, злёгку высушыць.
П. бялізну.
П. грыбы.
|| незак. падсу́шваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. падсу́шванне, -я, н. і падсу́шка, -і, ДМ -шцы, ж.