Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паражня́к, -у́, м.

Транспарт, які ідзе без грузу.

|| прым. паражняко́вы, -ая, -ае.

паражняко́м, прысл. (разм.).

Без грузу, без пасажыраў.

Машына пайшла п.

паражэ́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Прыхільнік паражэнства.

паражэ́нне, -я, н.

1. гл. паразіць.

2. Няўдача ў вайне, барацьбе, спаборніцтве.

Нанесці п. ворагу.

Пацярпець п. ў шахматным турніры.

паражэ́нства, -а, н.

1. У час Першай сусветнай вайны: палітычны настрой у некаторых грамадскіх колах, якія жадалі паражэння свайго ўрада ў вайне.

2. Пазіцыя, якая адлюстроўвае нявер’е ў магчымасць ажыццяўлення чаго-н., у перамогу чаго-н. (неадабр.).

|| прым. паражэ́нчы, -ая, -ае.

паразбіва́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Разбіцца — пра ўсё, многае ці ўсіх, многіх.

Талеркі паразбіваліся.

паразбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Разбіць усё, многае.

П. посуд.

П. пракосы.

паразбінто́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Разбінтаваць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. раненых.

паразбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Разабраць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. тавары.

паразблы́тваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Разблытаць усё, многае.

П. ніткі.