Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

панапі́сваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што і чаго.

Напісаць вялікую колькасць чаго-н.; напісаць у многіх месцах або на многіх прадметах.

П. пісьмы знаёмым.

панаплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., чаго.

Наплесці вялікую колькасць чаго-н.

П. вянкоў.

панапяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., чаго.

Напячы многа чаго-н.

П. рознага печыва.

панарабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., чаго.

Нарабіць, вырабіць вялікую колькасць чаго-н.

П. цацак з гліны.

панара́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Каркас, аснова калёс.

2. Калёсы без драбін.

|| прым. панара́дны, -ая, -ае.

панараза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. чаго. Нарэзаць многа чаго-н.

П. дубцоў.

2. што і чаго. Падзяліць шляхам межавання ўсё, многае або выдзеліць у час межавання вялікую колькасць чаго-н.

П. агароды.

3. што і чаго. Нарабіць нарэзаў, разьбы на ўсім, многім ці зрабіць разьбой многа чаго-н.

П. балты.

П. узораў.

4. што. Назубіць усё, многае.

П. пілы.

5. што. Намуляць што-н. у многіх месцах або ўсё, многае.

П. ногі ботамі.

панара́ма, -ы, мн. -ы, -ра́м, ж.

1. Від мясцовасці з вышыні.

П. горада.

2. Вялікіх памераў карціна з аб’ёмнымі прадметамі на першым плане, змешчаная ўнутры круглага будынка з верхнім асвятленнем.

П.

Мінскага «катла».

3. Аптычная прылада для павелічэння дакладнасці наводкі гарматы (спец.).

|| прым. панара́мны, -ая, -ае.

Панарамны фільм (шырокаэкранны фільм, які дэманструецца на вялікім паўкруглым экране).

панараста́ць, 1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв., -а́е; зак.

1. пераважна безас. Вырасці ў вялікай колькасці.

З вясны дажджыла, і ўсюды панарасталі добрыя травы.

2. Утварыцца ў выглядзе нарасту ў многіх месцах.

панарыва́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны зак., чаго.

1. Нарваць¹ вялікую колькасць чаго-н.

П. букеты кветак.

2. Парваць многа чаго-н.

П. паперы.

панарыва́ць², 1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв., -а́е; -а́ла; зак.

Нарваць², нагнаіцца — пра ўсё, многае.

Пальцы панарывалі.