Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паме́сячны, -ая, -ае.

Які разлічваецца па месяцах.

П. даход.

Работа аплачваецца памесячна (прысл.).

паме́та, -ы, ДМе́це, мн. -ы, -ме́т, ж.

У слоўніках: спецыяльнае ўказанне на граматычную ўласцівасць слова, яго стылістычную афарбоўку і інш.

Граматычныя паметы.

Стылістычная п.

паме́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Надпіс, запіс, знак, якім абазначаецца што-н.

Паметкі на палях кнігі.

паме́ціць гл. меціць¹.

паме́шчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Землеўладальнік-дваранін (у краінах, дзе існуюць прыгонніцкія, феадальныя адносіны або іх рэшткі).

|| ж. паме́шчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. паме́шчыцкі, -ая, -ае.

памёт, -у, Ме́це, м.

Кал жывёл, птушак.

Птушыны п.

памідо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Агародная расліна сямейства паслёнавых, а таксама акруглы плод яе, звычайна чырвонага або жоўтага колеру.

|| прым. памідо́рны, -ая, -ае.

памі́ж, прыназ.

1. з Р або Т. Ужыв. для ўказання становішча прадмета або праяўлення дзеяння ў перамежку, пасярэдзіне чаго-н.

П. акном і сталом.

П. хмар.

П. двух агнёў (перан.). П. дзесяццю і дванаццаццю гадзінамі.

2. з Т або Р. Ужыв. для ўказання на групу прадметаў або асоб, у асяроддзі якіх наглядаюцца ўзаемасувязі, узаемаадносіны, узаемадзеянне.

П. намі ёсць дамоўленасць.

П. старымі сябрамі або п. старых сяброў стаў назірацца разлад.

П. намі (па сакрэце).

3. з Т. Служыць для ўказання на супастаўленне якіх-н. прадметаў, асоб, з’яў.

Розніца п. прыказкай і прымаўкай.

4. з Т. Служыць для абазначэння якой-н. групы прадметаў ці асоб, у межах якой адбываецца размеркаванне, падзел чаго-н.

Размеркаваць працу п. супрацоўнікамі.

памізарне́лы, -ая, -ае.

Які зрабіўся мізэрным, схуднелым.

П. чалавек.

памізарне́ць гл. мізарнець.