Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

палеа...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да старажытных эпох, да глыбокай старажытнасці, напр.: палеаазіяты, палеаазіяцкі;

2) які мае адносіны да палеанталогіі, палеанталагічны, напр.: палеабатаніка, палеазаалогія;

3) які мае адносіны да вывучэння глыбокай старажытнасці, напр.: палеапаталогія, палеарэнтгеналогія, палеафіталогія.

палеагра́фія, -і, ж.

Навука аб развіцці пісьменства і старажытных рукапісах, мэта якой вызначыць час і месца іх узнікнення паводле знешняга выгляду і пісьма.

|| прым. палеаграфі́чны, -ая, -ае.

палеаза́ўр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялізная выкапнёвая яшчарка.

палеазо́й, -зо́ю, м. (спец.).

Самы старажытны этап фанеразойскай гісторыі Зямлі.

|| прым. палеазо́йскі, -ая, -ае.

Палеазойская эра — эра геалагічнай гісторыі Зямлі, якая суадносіцца з існаваннем старажытнейшай групы адкладаў горных парод.

палеалі́т, -у, Мі́це, м.

Ранні перыяд каменнага веку (да 10—11 тысячагоддзяў да н.э.).

|| прым. палеаліты́чны, -ая, -ае.

палеантало́гія, -і, ж.

Навука аб акамянелых выкапнёвых жывёлінах і раслінах.

|| прым. палеанталагі́чны, -ая, -ае.

палеанто́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па палеанталогіі.

па́левы¹, -ая, -ае.

Бледна-жоўты з ружовым адценнем.

па́левы² гл. паля.

пале́глы, -ая, -ае.

Які прыгнуўся сцяблом да зямлі (пераважна пра збожжавыя расліны).

Палеглая збажына.

|| наз. пале́гласць, -і, ж. (спец.).

П. жыта.