Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пабуджа́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Які выклікае жаданне, прымушае дзейнічаць.

Пабуджальныя прычыны.

Пабуджальныя сказы.

пабуджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго (што) да чаго і з інф. (кніжн.).

Выклікаць жаданне рабіць што-н.; прымушаць да чаго-н.

П. да высакародных паводзін.

П. дзейнічаць.

пабудзі́ць гл. будзіць.

пабу́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж. (спец.).

Сігнал да абуджэння.

Ранішняя п.

пабудо́ва, -ы, мн. -ы, -до́ў, ж.

1. гл. будаваць.

2. Будова (у 1 знач.); структура, канструкцыя.

П. сказа.

Жалезабетонная п.

3. Вучэнне, тэорыя, сістэма разважанняў (кніжн.).

Лагічныя пабудовы.

пабуйне́ць гл. буйнець.

пабурэ́ць гл. бурэць.

пабыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. Паездзіць, пахадзіць (па многіх месцах).

П. на Каўказе і ў Крыме.

2. Пабыць, пажыць дзе-н.

П. на поўдні.

3. Зайсці куды-н., наведаць каго-, што-н.

П. у бацькоў.

пабы́ўка, -і, ДМы́ўцы, мн. -і, -бы́вак, ж.

У выразе: на пабыўку (разм.) — у водпуск на кароткі час (пераважна пра ваеннаслужачых).

Адпусціць на пабыўку.

пабы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; пабы́ў, -была́, -ло́; пабу́дзь; зак.

Прабыць некаторы час дзе-н.

П. у горадзе тры дні.

Пабудзь у нас.