апанта́ны, -ая, -ае.
1. Нястрымны, захоплены чым-н. (пачуццямі, думкамі, імкненнямі і пад.).
2. у знач. наз. апанта́ны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Душэўна ўзрушаны; шалёны.
Носіцца, як а.
|| наз. апанта́насць, -і, ж. (да 1 знач.).
апану́раць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).
Зрабіцца панурым, змрочным.
Хлопец апанураў, заныў.
апанча́, -ы́, мн. -ы́, -э́й, ж.
Старадаўняе верхняе адзенне ў выглядзе доўгага шырокага плашча.
|| прым. апанчо́вы, -ая, -ае.
апапле́ксія, -і, ж.
Кровазліццё ў які-н. орган або закупорка мазгавых сасудаў, што выклікае раптоўную страту прытомнасці і параліч; інсульт.
|| прым. апаплексі́чны, -ая, -ае.
Апаплексічны ўдар.
апаражні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ро́жніцца; зак. (разм.).
Стаць пустым, парожнім.
Бочка апаражнілася.
|| незак. апаражня́цца, -я́ецца.
апаражні́ць, -ражню́, -ро́жніш, -ро́жніць; -ро́жнены; зак., што.
Зрабіць пустым, парожнім.
А. вядро.
|| незак. апаражня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
апарасі́цца гл. парасіцца.
апара́т, -а і -у, М -ра́це, мн. -ы, -аў, м.
1. -а. Спецыяльны прыбор, механічнае прыстасаванне.
Тэлефонны а.
Касмічны а.
2. -у. Сукупнасць органаў, якія выконваюць якую-н. асобную функцыю ў арганізме (спец.).
Стрававальны а.
3. -у. Сукупнасць дзяржаўных устаноў, а таксама супрацоўнікаў, якія абслугоўваюць пэўную галіну кіраўніцтва, гаспадаркі.
Дзяржаўны а.
Працаздольны а.
|| прым. апара́тны, -ая, -ае (да 1 знач.).
апара́тная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.
Памяшканне, у якім устаноўлена апаратура.
апарату́ра, -ы, ж., зб.
Сукупнасць апаратаў для якой-н. работы; абсталяванне лабараторыі, цэха і інш.
Набыць новую апаратуру.
|| прым. апарату́рны, -ая, -ае.