Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

алі́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, алі́вак, ж.

Плод алівы (у 1 знач.), масліна.

|| прым. алі́ўкавы, -ая, -ае.

А. колер (жоўта-зялёны з карычневым адценнем). Аліўкавая галінка (сімвал міру).

алі́ўкавы гл. аліўка.

алкагалі́зм, -у, м.

1. Цяжкае хранічнае захворванне, якое выклікаецца злоўжываннем спіртнымі напіткамі, выяўляецца ў псіхічнай і фізічнай залежнасці ад алкаголю.

Лячэнне ад алкагалізму.

2. Тое, што і п’янства.

Барацьба з алкагалізмам.

|| прым. алкагалі́чны, -ая, -ае.

алкаго́лік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які хварэе на алкагалізм; п’яніца.

|| ж. алкагалі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

алкаго́ль, -ю, м.

1. Аднаатамны спірт (спец.).

2. Арганічныя злучэнні, у склад малекул якіх уваходзіць група атамаў кіслароду і вадароду; спіртныя напіткі.

Танны а.

|| прым. алкаго́льны, -ая, -ае.

алма́з, -а і -у, м.

1. -у. Празрысты каштоўны камень, які сваім бляскам і цвёрдасцю перавышае ўсе іншыя мінералы; крыштальная кубічная мадыфікацыя самароднага чыстага вугляроду.

2. -а. Інструмент для рэзання шкла ў выглядзе вострага тонкага кавалка гэтага каменя, устаўленага ў ручку; шкларэз.

|| прым. алма́зны, -ая, -ае.

ало́вак, ало́ўка, мн. ало́ўкі, ало́ўкаў, м.

Прылада для пісьма, малявання, чарчэння — тонкая палачка графіту або сухой фарбы ў драўлянай, пластыкавай, металічнай і інш. абалонцы.

Каляровыя алоўкі.

|| прым. ало́ўкавы, -ая, -ае.

алта́йцы, -аў, адз.а́ец, -та́йца, м.

Карэннае насельніцтва Рэспублікі Алтай (у складзе Расійскай Федэрацыі).

|| ж. алта́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, -та́ек.

|| прым. алта́йскі, -ая, -ае.

алта́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Усходняя, узвышаная частка хрысціянскага храма (у праваслаўнай царкве аддзеленая ад агульнага памяшкання іканастасам).

2. Даўней: месца, на якое ўскладаліся ахвярапрынашэнні.

Прынесці (сваё жыццё) на алтар бацькаўшчыны — ахвяраваць сваім жыццём у імя Радзімы (высок.).

|| прым. алта́рны, -ая, -ае.

алфаві́т, -а, М -віце, мн. -ы, -аў, м.

1. Сукупнасць літар дадзенай сістэмы пісьма, размешчаных ва ўстаноўленым парадку.

Беларускі а.

2. Парадак літар, прыняты ў азбуцы.

Напісаць прозвішчы супрацоўнікаў паводле алфавіта.

3. чаго. Указальнік, пералік чаго-н. па парадку літар азбукі.

А. уласных імён.

|| прым. алфаві́тны, -ая, -ае.