выпа́рына, -ы, ж.
Пот, які выступае на целе (звычайна ў хворага пасля гарачкі).
Пакрыцца выпарынай.
вы́парыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ператварыцца ў пару.
Вада выпарылася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Знікнуць, прапасці (разм.).
Радасць умомант выпарылася.
3. Папарыцца.
В. ў лазні.
|| незак. выпара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і выпа́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. выпарэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).
вы́парыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.
1. што. Ператварыць у пару.
В. вадкасць.
2. што. Згусціць, ачысціць, ператвараючы лішнюю вільгаць у пару.
В. соль (здабыць з салёнай вады).
3. каго (што). Добра папарыць венікам у лазні.
4. каго-што. Парай знішчыць або ачысціць.
В. дзежку.
В. прусакоў.
|| незак. выпара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выпа́рваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. выпарэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) і выпа́рванне, -я, н.
выпарэ́нне, -я, н.
1. гл. выпарыцца, выпарыць.
2. звычайна мн. (выпарэ́нні, -яў). Рэчыва, якое выпараецца.
Шкодныя выпарэнні.
вы́пас, -у, мн. -ы, -аў, м.
Месца, дзе пасуць жывёлу; паша.
Лугавы в.
|| прым. выпасны́, -а́я, -о́е.
вы́пасвіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -віцца; зак.
Адкарміцца на пашы.
Цяляты выпасвіліся.
|| незак. выпа́свацца, -аецца.
вы́пасвіць, -су, -сеш і -свіш, -се і -свіць; -сем і -свім, -сеце і -свіце, -суць і -свяць; вы́пасі; -сены і -свены; зак.
1. каго. Адкарміць на пашы.
В. авечак.
2. што. Патравіць выпасам.
В. сенажаць.
3. што. Зарабіць пасьбой (разм.).
Выпасвіў шмат грошай.
|| незак. выпа́сваць, -аю, -аеш, -ае.
вы́пасці, -паду, -падзеш, -падзе; вы́падзі; зак.
1. Вываліцца, упасці адкуль-н.
Пісьмо выпала з кнігі.
Люлька выпала з зубоў.
В. з воза.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Знікнуць, страціцца; застацца незаўважаным.
Выпала з памяці тая назва.
Яго збянтэжанасць не выпала з-пад маёй увагі.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра ападкі: упасці на зямлю.
Уначы выпала раса.
Выпаў ранні снег.
4. безас. Давесціся.
Аднойчы мне выпала схадзіць у музей.
Як выпадзе (як удасца).
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Удацца, атрымацца.
Выпаў добры ўраджай.
|| незак. выпада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
вы́пат, -у, М -паце, м. (спец.).
Збіранне вадкасці з крывяносных сасудаў у якой-н. поласці цела пры запаленні.
вы́патрабаваць, -бую, -буеш, -буе; -буй; -баваны; зак.
1. што. Патрабаваннем дабіцца, атрымаць.
В. даведку.
2. каго. Прымусіць з’явіцца куды-н. па выкліку.
В. сведак у суд.