Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

веліка... (гл. вяліка...).

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «вяліка...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: велікадушны, велікарослы, велікасвецкі.

вядзе́нне гл. весці.

вядзёрны гл. вядро.

вядзьма́к, ведзьмака́, мн. ведзьмакі́, ведзьмако́ў, м.

Тое, што і вядзьмар.

вядзьма́р, ведзьмара́, мн. ведзьмары́, ведзьмаро́ў, м.

Той, хто займаецца вядзьмарствам.

|| ж. вядзьма́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

вядзьма́рства, -а, н.

Заклінанні, якімі, на думку забабонных людзей, можна ўздзейнічаць на сілы прыроды, на людзей, вылечваць іх або наклікаць хваробы.

|| прым. вядзьма́рскі, -ая, -ае.

вядзьма́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.

Займацца вядзьмарствам.

вядо́ма.

1. пабочн. сл. Зразумела, канечне, несумненна.

Нам хацелася, в., пачуць ад яго нешта незвычайнае.

2. часц. Бясспрэчна, так.

Ты напішаш мне? — В. напішу.

вядо́мы¹, -ая, -ае.

1. Такі, пра якога ведаюць, маюць звесткі.

Вядомыя ўсім падзеі.

Вядомая справа (рэч) (канечне, зразумела; разм.). Як вядома (пабочн. сл.).

2. Такі, пра дзейнасць якога ўсе добра ведаюць, які карыстаецца славай.

В. пісьменнік.

3. Агульнапрызнаны (у спалучэнні з назоўнікамі ацэначнага, харакгарызуючага значэння; разм.).

В. гуляка.

В. махляр.

|| наз. вядо́масць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Набыць в. (стаць вядомым у 2 знач.).

вядо́мы², -ая, -ае (спец.).

Такі, які ідзе пад чыёй-н. камандай.

В. самалёт.