Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вібра́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Частка прыбора, апарата, у якіх могуць узбуджацца рытмічныя ваганні.

|| прым. вібра́тарны, -ая, -ае.

вібра́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (спец.).

1. Вагальны рух пругкага цела; дрыжанне.

2. Ваганне вышыні току якога-н. гуку.

|| прым. вібрацы́йны, -ая, -ае.

вібры́раваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -руе; незак. (кніжн.).

Знаходзіцца ў стане вібрацыі.

Станок вібрыруе.

Голас вібрыруе (перан.).

вівісе́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж. (спец.).

Разрэз цела жывых жывёл з навуковай мэтай.

віго́нь, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Паўднёваамерыканская млекакормячая жывёліна сямейства лам з тонкай і мяккай шэрсцю, а таксама шэрсць гэтай жывёліны і тканіна з яе.

2. Род пражы з сумесі бавоўны з грубай шэрсцю, а таксама тканіна з яе.

|| прым. віго́невы, -ая, -ае.

від¹, -у, М аб відзе, на віду́, м.

1. Тое, што адкрываецца перад вачамі, перспектыва, а таксама адлюстраванне яе.

В. на мора.

Альбом з відамі Каўказа.

2. Тое, што і выгляд (у 1 знач.).

Спалоханы в. твару.

Стрэльба страціла ўжо былы колер і в.

3. мн., перан. Меркаванні; намер.

Віды на ўраджай.

Віды на будучае.

Паставіць на від каму — зрабіць папераджальную заўвагу, вымову.

|| прым. відавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Відавыя паштоўкі.

від², -у, М аб відзе, мн. віды, -аў, м.

1. Падраздзяленне ў сістэматызацыі, якое ўваходзіць у састаў вышэйшага раздзела — роду.

В. раслін.

2. Разнавіднасць, тып.

В. паліва.

|| прым. відавы́, -а́я, -о́е.

відаво́чна.

1. пабочн. сл. Напэўна, відаць, мабыць.

Ён, в., да нас сёння не прыедзе.

2. прысл. Яўна, прыметна; адкрыта.

Яны робяць усё в.

3. безас., у знач. вык. Ясна, бясспрэчна.

Было в., што чалавеку не хапае вопыту ў гэтай справе.

відаво́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Сведка якога-н. здарэння, падзеі.

|| ж. відаво́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

відаво́чны, -ая, -ае.

1. Яўны, прыметны.

Відавочная мана.

2. Бясспрэчны.

В. факт.

|| наз. відаво́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).