вітамі́н, -у, мн. -ы, -аў, м.
Арганічнае рэчыва, неабходнае для нармальнай жыццядзейнасці жывых арганізмаў, а таксама прэпарат, які ўтрымлівае такія рэчывы.
|| прым. вітамі́нны, -ая, -ае, вітамі́навы, -ая, -ае і вітаміно́зны, -ая, -ае.
Вітамінная (вітамінавая) лабараторыя.
Вітамінозны тлушч.
віта́нне, -я, н.
1. гл. вітацца, вітаць.
2. мн. -і, -яў. Прывітанне.
Слаць в.
|| прым. віта́льны, -ая, -ае.
В. паклон.
віта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
Вітаць адзін аднаго пры сустрэчы.
В. за руку.
|| зак. павіта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і прывіта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз. віта́нне, -я, н.
віта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.
1. Звяртацца да каго-, чаго-н. з прывітаннем.
В. знаёмага.
В. дэлегатаў канферэнцыі.
В. гасцей.
Вітаю вас!
2. перан. Ухваляць, выказваць адабрэнне чаго-н.
В. прапанову.
3. Віншаваць.
В. з надыходзячым святам.
|| зак. павіта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прывіта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. віта́нне, -я, н.
ві́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, м.
Скручаны лазовы ці бярозавы дубец, якім прывязваюць, прымацоўваюць што-н.
|| прым. ві́тачны, -ая, -ае.
вітко́вы¹, -ая, -ае.
Здольны абвівацца вакол чаго-н., павойны.
Вітковыя расліны.
віто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.
1. Адзін абарот спіралі.
В. спружыны.
2. Тое, што навіта ў выглядзе спіралі.
В. абмоткі.
3. Пры палёце: адзін абарот на арбіце.
В. касмічнага карабля вакол Зямлі.
|| прым. вітко́вы, -ая, -ае.
вітра́ж, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Узор са шкла рознага колеру (у вокнах, дзвярах).
|| прым. вітра́жны, -ая, -ае.