Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вэб-...

Першая частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да сеткі Інтэрнэт, напр.: вэб-выданне, вэб-камера, вэб-старонка і пад.

вэб-са́йт, -а, М -йце, м.

Месца ў сістэме сеткі Інтэрнэт для размяшчэння матэрыялу пра каго-, што-н.

вэ́дзгаць, -аю, -аеш, -ае; незак., што (разм.).

Брудзіць, пэцкаць.

|| зак. завэ́дзгаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| наз. вэ́дзганне, -я, н.

вэ́ксаль, -я, мн. -і, -яў, м.

Грашовы дакумент — пісьмовае абавязацельства заплаціць каму-н. пэўную суму грошай ва ўстаноўлены тэрмін.

Прад’явіць в.

|| прым. вэ́ксальны, -ая, -ае.

вэ́люм, -у, мн. -ы, -аў, м.

Кавалак тонкай празрыстай тканіны, прымацаваны да вянка або жаночага капелюша (з’яўляецца часткай жаночага шлюбнага ўбору).

Беласнежны в.

|| прым. вэ́люмны, -ая, -ае.

вэ́ндзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; незак., што.

Правяльваць у дыме, рыхтуючы ежу.

В. кумпяк.

|| наз. вэ́нджанне, -я, н.

|| прым. вяндля́рны, -ая, -ае.

вэ́рхал, -у, м. (разм.).

Вялікі беспарадак, неразбярыха; крык, шум.

У хаце стаяў в.