Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вегетарыя́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Прыхільнік вегетарыянства.

|| ж. вегетарыя́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

вегетарыя́нства, -а, н.

Сістэма харчавання, якая дазваляе ўжываць толькі раслінныя і малочныя прадукты.

|| прым. вегетарыя́нскі, -ая, -ае.

В. стол.

вегетаты́ўны, -ая, -ае (спец.).

Які служыць для жыўлення, росту жывёльных і раслінных арганізмаў.

вегета́цыя, -і, ж. (спец.).

Рост і развіццё раслін.

|| прым. вегетацы́йны, -ая, -ае.

В. перыяд.

ве́дама,

У выразах: давесці да ведама — паведаміць, перадаць; прымаць да ведама — даведаўшыся пра што-н., улічваць, пагаджацца.

ве́дамасны, -ая, -ае.

1. гл. ведамства.

2. Абмежаваны вузкімі інтарэсамі толькі свайго ведамства.

В. падыход да справы.

|| наз. ве́дамаснасць, -і, ж. (да 2 знач.).

ве́дамасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Спіс, зводка якіх-н. фактычных даных.

Разліковая в.

2. мн. Назва некаторых перыядычных выданняў.

Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

ве́дамства, -а, мн. -ы, -аў, н.

Установа або сукупнасць устаноў, што абслугоўваюць якую-н. сферу дзяржаўнага кіравання.

Ваеннае в.

Таможнае в.

|| прым. ве́дамасны, -ая, -ае.

ве́данне, -я, н.

1. Знаёмства з чым-н., валоданне чым-н.

В. жыцця.

З веданнем справы.

В. замежнай мовы.

2. Падпарадкаванне, распараджэнне, кіраванне (кніжн.).

Інстытут знаходзіцца ў веданні міністэрства.

ве́даць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. пра каго-што, аб кім-чым і без дап. Мець звесткі пра каго-, што-н.

В. жыццё вёскі.

2. каго-што. Валодаць пэўнымі ведамі, мець пра каго-, што-н. паняцце, уяўленне.

В. урок.

В. сваю справу.

В. англійскую мову.

3. каго (што). Быць знаёмым з кім-н.

Я гэтага чалавека не ведаю.

4. што. Адчуваць, перажываць.

Не в. спакою.

5. што. Захоўваць, лічыцца з чым-н.

В. меру (трымаць сябе ў пэўных рамках). В. сваё месца (весці сябе адпаведна свайму становішчу).

6. чым. Кіраваць, распараджацца.

В. трэстам.

В. перапіскай.

Хто яго ведае (разм.) — невядома, ніхто не ведае.