Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ве́на, -ы, мн. -ы, вен, ж.

Крывяносны сасуд, па якім кроў рухаецца да сэрца.

|| прым. вяно́зны, -ая, -ае.

венге́рка¹, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Танец венгерскага паходжання, а таксама музыка да яго.

2. Куртка з нашытымі папярочнымі шнурамі (на ўзор формы венгерскіх гусар).

венге́рка² гл. венгры.

ве́нгры, -аў, адз. венгр, -а, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Венгрыі.

|| ж. венге́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. венге́рскі, -ая, -ае.

венерало́гія, -і, ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем і лячэннем венерычных хвароб.

|| прым. венералагі́чны, -ая, -ае.

В. дыспансер.

венеро́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Урач, спецыяліст па венерычных хваробах.

венеры́чны, -ая, -ае.

Які адносіцца да заразнага захворвання, што перадаецца пераважна палавым шляхам.

Венерычныя хваробы.

ве́нзель, -я, мн. -і, -яў, м.

Пачатковыя літары імя і прозвішча або імя і імя па бацьку, звязаныя ў агульны малюнак.

|| прым. ве́нзелевы, -ая, -ае.

ве́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Звязаны пучок галінак для падмятання падлогі, парання ў лазні.

Вязаць венікі.

Бярозавы в.

ве́нтыль, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

1. Клапан для рэгулявання расходу вадкасці, пары, газу ў некаторых тэхнічных устройствах.

2. Клапан у музычных інструментах для рэгулявання вышыні гуку.

|| прым. ве́нтыльны, -ая, -ае.