Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ве́ялка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Сельскагаспадарчая машына, якой ачышчаюць збожжа ад мякіны пасля малацьбы.

2. Драўляны шуфлік для ручнога веяння збожжа пасля малацьбы.

ве́яльшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто вее збожжа або працуе пры веялцы.

|| ж. ве́яльшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

ве́янне, -я, н.

1. гл. веяць.

2. перан. З’яўленне новых думак, ідэй у разумовым жыцці грамадства.

Новае в. ў гісторыі.

ве́яны, -ая, -ае.

Ачышчаны веяннем.

Веянае жыта.

ве́яць, ве́ю, ве́еш, ве́е; вей; ве́яны; незак.

1. што. Ачышчаць збожжа ад мякіны веялкай.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Дзьмуць, абдзімаць павевам.

Вее вецер.

Цёплай вільгаццю веяла (безас.) ад ракі.

Ад яго слоў веяла (безас.) ласкай і клопатам (перан.).

|| зак. праве́яць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́й; -е́яны (да 1 знач.) і зве́яць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́й; -е́яны (да 1 знач.).

|| наз. ве́янне, -я, н.