Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вегетарыя́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Прыхільнік вегетарыянства.

|| ж. вегетарыя́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

вегетарыя́нства, -а, н.

Сістэма харчавання, якая дазваляе ўжываць толькі раслінныя і малочныя прадукты.

|| прым. вегетарыя́нскі, -ая, -ае.

В. стол.

вегетаты́ўны, -ая, -ае (спец.).

Які служыць для жыўлення, росту жывёльных і раслінных арганізмаў.

вегета́цыя, -і, ж. (спец.).

Рост і развіццё раслін.

|| прым. вегетацы́йны, -ая, -ае.

В. перыяд.