Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

веслава́ць, вяслу́ю, вяслу́еш, вяслу́е; вяслу́й; незак.

Грэбці вёсламі.

|| наз. веслава́нне, -я, н.

|| прым. вясля́рны, -ая, -ае.

В. спорт.

веславы́ гл. вясло¹.

веснавы́ гл. вясна.

ве́сніцы, -ніц.

1. Вароты ў двор або ў агарод, у поле.

2. Плот з варотамі ў канцы вёскі (уст.).

|| прым. ве́снічны, -ая, -ае.

ве́снічкі, -чак.

Вузкія дзверцы ў плоце, варотцы.

|| прым. ве́снічкавы, -ая, -ае.

веставы́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м.

Ардынарац, пасыльны.

ве́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Паведамленне, звестка.

В. аб прыездзе.

Без вестак прапасці (бясследна знікнуць). Падаць пра сябе вестку (паведаміць).

|| памянш. ве́стачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

вестыбуля́рны, -ая, -ае.

У выразе: вестыбулярны апарат (спец.) — орган у хрыбетных жывёлін і чалавека, які з’яўляецца часткай унутранага вуха і служыць для каардынацыі рухаў і захавання раўнавагі.

вестыбю́ль, -я, мн. -і, -яў, м.

Вялікае памяшканне перад уваходам ва ўнутраныя часткі якога-н., пераважна грамадскага, будынка.

В. тэатра.

В. метро.

|| прым. вестыбю́льны, -ая, -ае.

ве́стэрн, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыгодніцкі фільм з жыцця першых пасяленцаў амерыканскага Захаду.