вуалі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., што.
Наўмысна рабіць што-н. не зусім ясным, зацяняць сутнасць чаго-н.
|| зак. завуалі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.
У завуаліраванай форме.
вуа́ль, -і, ж.
1. Тонкая празрыстая матэрыя.
2. Кавалак такой матэрыі або сеткі, які прымацаваны да жаночага капелюша і закрывае твар.
Капялюш з вуаллю.
3. Налёт на негатыве, які зніжае кантраснасць фотаздымка (спец.).
ву́гал, -гла́, мн. -глы́, -гло́ў, м.
1. У геаметрыі: плоская фігура, утвораная дзвюма лініямі, якія выходзяць з аднаго пункта.
Вяршыня вугла.
Прамы в. (90°). Востры в. (меншы за 90°). Тупы в. (большы за 90°). Знешнія і ўнутраныя вуглы трохвугольніка.
Сагнуць што-н. пад вуглом.
2. Месца, дзе сутыкаюцца, перасякаюцца два прадметы або два бакі чаго-н.
В. дома.
Пайсці за в.
З-за вугла напасці (ударыць) (перан.: спадцішка).
3. Частка пакоя, які здаецца ў наймы, кут (у 2 знач.).
Наймаць в.
4. Наогул прыстанак, месца, дзе жывуць.
Мець свой в.
|| памянш. вугало́к, -лка́, мн. -лкі́, -лко́ў, м. (да 2—4 знач.).
|| прым. вуглавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).
ву́галь, -ю, мн. вуглі́, вуглёў і вугалі́, вугалёў, м.
1. (мн. вуглі́). Цвёрдае гаручае выкапнёвае рэчыва арганічнага паходжання.
Каменны в.
Буры в.
2. (мн. вуглі́ і вугалі́). Рэшткі няпоўнага згарання драўніны; кавалак абгарэлага дрэва.
Драўнінны в.
Выграбі вугалі з печы.
○
Белы вугаль — пра рухаючую сілу вады.
Блакітны вугаль — пра рухаючую сілу ветру.
|| памянш. вугалёк, -лька́, мн. -лькі́, -лько́ў, м. (да 1 і 2 знач.), вуге́льчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 знач.) і вуго́льчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 знач.).
|| зб. вуго́лле, -я, н. (да 2 знач.).
|| прым. ву́гальны, -ая, -ае.
ву́гальшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Той, хто здабывае вугаль, шахцёр.
2. Той, хто вырабляе драўнінны вугаль.
|| ж. ву́гальшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
|| прым. ву́гальшчыцкі, -ая, -ае.
вуглава́ты, -ая, -ае.
1. З выступамі і вугламі, няроўны.
Вуглаватыя камяні.
Вуглаватая постаць (з востра выступаючымі абрысамі).
2. перан. Няўклюдны, нязграбны.
Вуглаватыя рухі.
|| наз. вуглава́тасць, -і, ж.
вуглавы́, -а́я, -о́е.
1. гл. вугал.
2. Які знаходзіцца на вугле або ў вугле.
В. дом.
В. пакой.
В. ўдар (у спорце: удар з вугла поля).
3. Які мае адносіны да вымярэння вуглоў (спец.).
В. градус.
вугламе́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Тэхнічная прылада для вымярэння вуглоў.
|| прым. вугламе́рны, -ая, -ае.
Вугламерныя інструменты.
вугле...¹ (а таксама вугля...¹), Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову «вугаль», напр.: вуглездабыча, вуглеабпальванне; пішацца «вугле...», калі другая частка слова мае націск не на першым складзе.
вугле...² (а таксама вугля...²).
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які адносіцца да вугляроду, утрымлівае вуглярод, напр.: вуглевадарод, вуглекіслотны; пішацца «вугле...», калі ў другой частцы слова націск падае не на першы склад.