ву́гал, -гла́, мн. -глы́, -гло́ў, м.
1. У геаметрыі: плоская фігура, утвораная дзвюма лініямі, якія выходзяць з аднаго пункта.
Вяршыня вугла.
Прамы в. (90°). Востры в. (меншы за 90°). Тупы в. (большы за 90°). Знешнія і ўнутраныя вуглы трохвугольніка.
Сагнуць што-н. пад вуглом.
2. Месца, дзе сутыкаюцца, перасякаюцца два прадметы або два бакі чаго-н.
В. дома.
Пайсці за в.
З-за вугла напасці (ударыць) (перан.: спадцішка).
3. Частка пакоя, які здаецца ў наймы, кут (у 2 знач.).
Наймаць в.
4. Наогул прыстанак, месца, дзе жывуць.
Мець свой в.
|| памянш. вугало́к, -лка́, мн. -лкі́, -лко́ў, м. (да 2—4 знач.).
|| прым. вуглавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)