адве́дкі і во́дведкі, -дак.
1. Наведванне жанчыны, якая нарадзіла дзіця.
Прыйсці ў а. з пірагамі.
2. Тое, што і адведзіны.
вада... (гл. вода...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «вода...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: вадавоз, вадаплаўны, вадалаз.
вастра... (гл. востра...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «востра...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: вастраверхі, вастраносы.
во, часц. ўказ. (разм.).
1. Ужыв., калі трэба паказаць што-н., звярнуць увагу на што-н.
Во, рыбіна плёснула.
Кладзі ўсё гэта во сюды.
2. Ужыв., калі трэба выказаць здзіўленне, задавальненне або незадавальненне, абурэнне.
Во малайцы, што прыехалі.
Во, што яны тут натварылі!
3. Ужыв. пры пытальных і адносных займенніках і прыслоўях, калі трэба акцэнтаваць на нечым увагу.
Вы мне во што скажыце, даражэнькія.
4. Ужыв., калі трэба пацвердзіць сказанае некім.
Во бачыш, і Аляксей табе тое самае кажа.
5. Ужыв., калі трэба падвесці вынік сказанаму.
Во як бывае.
6. у знач. выкл. Ужыв. для ўзмацнення эмацыянальнай афарбоўкі сказа.
Во мароз дык мароз!
во́бад, -а, М -дзе, мн. абады́, -о́ў, м.
1. Вонкавая частка кола, на якую нацягваецца шына.
2. Частка некаторых прадметаў, прыстасаванняў у выглядзе кольца, авала.
В. блока.
В. тэніснай ракеткі.
|| памянш. абадо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м.
|| прым. або́дны, -ая, -ае, абадо́вы, -ая, -ае і абадо́чны, -ая, -ае.
во́бземлю, прысл. (разм.).
Аб зямлю, на зямлю.
Грымнуўся в.
во́бла, -ы, ж.
Невялікая марская прамысловая рыба сямейства карпавых.
Вэнджаная в.
|| прым. во́блавы, -ая, -ае.
во́блака, -а, мн. во́блакі і абло́кі, -аў, н.
1. Вялікая маса згусцелай вадзяной пары ў атмасферы.
Кучавыя воблакі.
2. перан., чаго. Суцэльная маса лёгкіх часцінак (пылу, дыму) у паветры.
В. пылу.
|| памянш. во́блачка, -а, мн. -і, -аў, н. і аблачы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
|| прым. во́блачны, -ая, -ае (да 1 знач.).
В. слой.
во́бласць, -і, мн. -і, абласце́й, ж.
1. Частка якой-н. тэрыторыі, край.
В. экватара.
2. Буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў былым СССР, а цяпер у краінах СНД.
Віцебская в.
Прыехаць з вобласці.
3. чаго або якая. Межы, у якіх распаўсюджана якая-н. з’ява, зона, пояс.
В. вечнай мерзлаты.
Азёрная в.
4. чаго або якая. Асобная частка арганізма, участак цела.
В. сэрца.
У грудной вобласці.
Абследаваць в. ранення.
|| прым. абласны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).
А. цэнтр.