Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

во́піс, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. апісаць.

2. Спіс рэчаў, папер і пад., складзены для ўліку.

Інвентарны в.

В. архіўных спраў.

во́плескі, -аў.

Апладысменты ў знак прывітання, адабрэння.

Вітаць юбіляра воплескамі.

во́пратка, -і, ДМ -тцы, ж.

Верхняе адзенне.

Цёплая в.

Святочная в.

во́пыт, -у, М -пыце, мн. -ы, -аў, м.

1. Адлюстраванне ў свядомасці людзей законаў аб’ектыўнага свету і грамадскай практыкі, атрыманае ў выніку іх актыўнага практычнага пазнання.

Пачуццёвы в.

2. Сукупнасць ведаў і практычна засвоеных звычак.

Жыццёвы в.

В. будаўніцтва.

3. Узнаўленне якой-н. з’явы эксперыментальным шляхам, стварэнне чаго-н. новага ў пэўных умовах з мэтай даследавання, выпрабавання.

Хімічныя вопыты.

Вопыты калекцыянераў.

4. Спроба ажыццявіць што-н., пробнае ажыццяўленне чаго-н.

Першы в. маладога пісьменніка.

|| прым. во́пытны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

во́пытны, -ая, -ае.

1. гл. вопыт.

2. Які мае вопыт (у 2 знач.).

Вопытныя кадры.

В. чалавек.

Вопытнае вока (спрактыкаванае, натрэніраванае).

|| наз. во́пытнасць, -і, ж.