Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вон, прысл. і часц.

1. прысл. Прэч, на двор.

Выгнаць з хаты вон.

2. часц. Рашучае патрабаванне выбірацца адкуль-н., выходзіць.

Вон адсюль!

во́нкавы, -ая, -ае.

1. Знешні, знадворны.

В. выгляд.

Вонкавае падабенства.

Вонкавая паверхня.

2. Які праяўляецца толькі са знешняга боку, не закранаючы сутнасці чаго-н.

Твар яго здаваўся вонкава (прысл.) спакойным.

3. перан. Паказны, паверхневы, пазбаўлены глыбіні.

Пафас гэтых вершаў толькі в.

|| наз. во́нкавасць, -і, ж.