Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

во́труб’е, -я, зб.

Рэшткі расцёртай абалонкі пасля размолу зерня, якія скарыстоўваюцца на корм жывёле.

|| прым. во́труб’евы, -ая, -ае.

во́тум, -у, м. (кніжн.).

У дзяржаўным праве: рашэнне, прынятае галасаваннем.

В. давер’я (недавер’я) ураду.

во́тчына, -ы, мн. -ы, -чын, ж.

На Русі да 18 ст.: радавое спадчыннае зямельнае ўладанне.

|| прым. во́тчынны, -ая, -ае.