Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

воўк, ваўка́ і во́ўка, мн. ваўкі́, ваўко́ў, м.

Драпежная жывёліна сямейства сабачых, звычайна шэрай масці.

Колькі ваўка ні кармі, ён усё роўна ў лес глядзіць (прыказка). І ваўкі сыты і авечкі цэлы (прымаўка). Хоць воўкам вый (вельмі дрэнна, бязвыхаднае становішча). Воўкам глядзець (пазіраць) (глядзець панура, варожа).

Біты воўк (разм.) — пра бывалага, вопытнага чалавека.

Марскі воўк (разм., адабр.) — пра бывалага, вопытнага марака.

|| памянш. ваўчо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

|| зб. ваўкаўё, -я́, н.

|| прым. во́ўчы, -ая, -ае і ваўчы́ны, -ая, -ае (разм.).

В. апетыт (вельмі моцны).

Воўчы білет (пашпарт) — у царскай Расіі: дакумент з адзнакай паліцыі аб палітычнай ненадзейнасці яго ўласніка.

Воўчы закон — беззаконне, якое падтрымліваецца грубым насіллем.

Воўчыя грыбы — агульная назва неядомых грыбоў.

Воўчыя ягады — чырвоныя або чорныя плады ядавітых лясных раслін.

во́ўна, -ы, ж.

1. Валасяное покрыва авечак.

2. Састрыжанае такое покрыва як матэрыял для вырабу сукна, валёнак і пад.

Часаць воўну.

|| прым. ваўня́ны, -ая, -ае.

воўнапрадзе́нне, -я, н.

Выраб пражы з воўны.

|| прым. воўнапрадзі́льны, -ая, -ае.

В. цэх.

воўначаса́льны, -ая, -ае.

Прызначаны для часання воўны.

Воўначасальная машына.