Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

во́бад, -а, М -дзе, мн. абады́, -о́ў, м.

1. Вонкавая частка кола, на якую нацягваецца шына.

2. Частка некаторых прадметаў, прыстасаванняў у выглядзе кольца, авала.

В. блока.

В. тэніснай ракеткі.

|| памянш. абадо́к, -дка́, мн. -дкі́, -дко́ў, м.

|| прым. або́дны, -ая, -ае, абадо́вы, -ая, -ае і абадо́чны, -ая, -ае.

во́бземлю, прысл. (разм.).

Аб зямлю, на зямлю.

Грымнуўся в.

во́бла, -ы, ж.

Невялікая марская прамысловая рыба сямейства карпавых.

Вэнджаная в.

|| прым. во́блавы, -ая, -ае.

во́блака, -а, мн. во́блакі і абло́кі, -аў, н.

1. Вялікая маса згусцелай вадзяной пары ў атмасферы.

Кучавыя воблакі.

2. перан., чаго. Суцэльная маса лёгкіх часцінак (пылу, дыму) у паветры.

В. пылу.

|| памянш. во́блачка, -а, мн. -і, -аў, н. і аблачы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. во́блачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

В. слой.

во́бласць, -і, мн. -і, абласце́й, ж.

1. Частка якой-н. тэрыторыі, край.

В. экватара.

2. Буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў былым СССР, а цяпер у краінах СНД.

Віцебская в.

Прыехаць з вобласці.

3. чаго або якая. Межы, у якіх распаўсюджана якая-н. з’ява, зона, пояс.

В. вечнай мерзлаты.

Азёрная в.

4. чаго або якая. Асобная частка арганізма, участак цела.

В. сэрца.

У грудной вобласці.

Абследаваць в. ранення.

|| прым. абласны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).

А. цэнтр.

во́блачнасць, -і, ж.

1. гл. воблачны.

2. Наплыў воблакаў.

Густая в.

Пераменная в.

во́блачны, -ая, -ае.

1. гл. воблака.

2. Пакрыты воблакамі (пра неба).

Воблачнае неба.

3. Хмурны (пра надвор’е).

В. дзень.

Сёння воблачназнач. вык.).

|| наз. во́блачнасць, -і, ж.

во́бмацкам, прысл.

Пры дапамозе дотыку, абмацваючы.

В. ходзяць сляпыя.

Ісці в. каля сцяны.

во́бмешка, -і, ДМ -шцы, ж.

Тое, чым абмешваюць корм жывёле (мука, вотруб’е).

Пасыпаць сечку вобмешкай.

во́браз, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У філасофіі: вынік і ідэальная форма адлюстравання прадметаў і з’яў матэрыяльнага свету ў свядомасці чалавека.

2. Выгляд, аблічча, якія ўзнікаюць у памяці, ва ўяўленні.

В. маці.

3. Жывое, нагляднае ўяўленне аб кім-, чым-н.

Светлыя вобразы будучага.

4. У мастацтве: абагульненае мастацкае адлюстраванне рэчаіснасці, увасобленае ў форму канкрэтнай індывідуальнай з’явы.

Паэт мысліць вобразамі.

5. У мастацкім творы: тып, характар, створаны пісьменнікам, мастаком, артыстам.

Вобразы рамана.

Артыст увайшоў у в. (ужыўся ў ролю). Стварыць в. рабочага.