Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вастра... (гл. востра...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «востра...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: вастраверхі, вастраносы.

во́сем, васьмі, Т васьмю́, ліч. кольк.

Лік, лічба і колькасць 8.

|| парадк. во́сьмы, -ая, -ае.

во́семдзесят, васьмідзесяці, Т васьмю́дзесяццю, ліч. кольк.

Лік і колькасць 80.

Бабулі пад в. (хутка будзе 80 гадоў).

|| парадк. васьмідзяся́ты, -ая, -ае.

восемсо́т, васьмісо́т, Т васьмюста́мі, ліч. кольк.

Лік і колькасць 800.

|| парадк. васьмісо́ты, -ая, -ае.

во́сенню, прысл.

У асенні час.

во́сень, -і, ж.

Пара года паміж летам і зімой.

Позняя в.

В. жыцця (перан.).

|| прым. асе́нні, -яя, -яе і во́сеньскі, -ая, -ае.

воск, -у, м.

Мяккае пластычнае рэчыва, якое выпрацоўваюць пчолы для будовы сотаў.

Тапіць в.

Мяккі як в.

|| прым. васко́вы, -ая, -ае.

Васковая свечка.

В. твар (перан.: бледна-жоўты). Васковая спеласць зерня (фаза спеласці перад поўным паспяваннем).

во́спа, -ы, ж.

1. Востразаразная вірусная хвароба, якая суправаджаецца гнойным сыпам на скуры і слізістых абалонках.

Прышчэпка воспы.

2. Шрамы і ямкі, якія застаюцца на скуры пасля гэтай хваробы або на месцы яе прышчэплівання (разм.).

Пабіты воспай.

|| прым. во́спавы, -ая, -ае.

воспапрышчэ́пліванне, -я, н.

Прышчэпка супрацьвоспеннай вакцыны.

|| прым. воспапрышчэ́пны, -ая, -ае.

во́спіна, -ы, мн. -ы, -пін, ж.

Ямка або шрам на скуры пасля воспы або прышчэпкі воспы.