Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

адве́дкі і во́дведкі, -дак.

1. Наведванне жанчыны, якая нарадзіла дзіця.

Прыйсці ў а. з пірагамі.

2. Тое, што і адведзіны.

вада... (гл. вода...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «вода...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: вадавоз, вадаплаўны, вадалаз.

вода... (а таксама вада...).

Першая састаўная частка складаных слоў у знач.: які адносіцца да вады, да яе выкарыстання, да дзеянняў сілай вады; пішацца, калі націск у другой частцы слова падае не на першы склад, напр.: водаварот, водакарыстанне, воданепранікальны.

водаадво́дны, -ая, -ае.

Прызначаны для сцёку вады адкуль-н.

В. канал.

водазабеспячэ́нне, -я, н.

Забеспячэнне вадой.

В. горада.

водазмяшчэ́нне, -я, н.

Колькасць вады, якую выцясняе плаваючае судна.

Судна водазмяшчэннем у дваццаць тысяч тон.

водалюбі́вы, -ая, -ае.

Пра расліны: які добра расце на вільготных, сырых глебах.

водалячэ́бніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Спецыяльная ўстанова для водалячэння.

водалячэ́нне, -я, н.

Сістэма лячэння хворых воднымі працэдурамі.

|| прым. водалячэ́бны, -ая, -ае.

воданапо́рны, -ая, -ае.

У выразе: воданапорная вежа — рэзервуар для вады, куды яна паступае пад напорам і адкуль расцякаецца па водаправодзе.