Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ве́ча, -а, н.

Народны сход у Старажытнай Русі і Беларусі гараджан для вырашэння грамадскіх спраў, а таксама месца такога сходу.

Полацкае в.

|| прым. вечавы́, -а́я, -о́е.

В. звон.

ве́чар, -а, мн. вечары́ і (з ліч. 2, 3, 4) ве́чары, вечаро́ў, м.

1. Час сутак ад канца дня да надыходу ночы.

Зімовы в.

Прыйшлі дамоў пад в.

2. Грамадскі вячэрні сход, прысвечаны якой-н. даце.

Урачысты в.

В. сустрэчы з ветэранамі.

|| памянш. вечаро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. вячэ́рні, -яя, -яе (да 1 знач.).

Вячэрняя школа.

ве́чарам, прысл.

У вячэрні час.

|| памянш. вечарко́м (разм.).

В. забягу на хвіліну.

вечары́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Вячэрняя гулянка з музыкай і танцамі.

Пайсці на вечарынку.

вечарэ́ць, -э́е; безас., незак.

Блізіцца к вечару, надыходзіць (пра вечар).

Пачало в.

Увосень рана вечарэе.

|| зак. звечарэ́ць, -э́е.

ве́чна, прысл.

1. Бясконца, спрадведку; на працягу вякоў.

Матэрыя існуе в.

Жыць в. ў памяці народа.

2. Пастаянна, заўсёды.

Брат в. заняты.

вечназялёны, -ая, -ае.

Аб раслінах: круглы год з зялёным лісцем, ігліцай.

ве́чнасць, -і, ж.

Працяг часу без пачатку і канца; вельмі доўгі час.

Не бачыліся цэлую в. (вельмі працяглы час; разм.). Кануць у в. (бясследна знікнуць).

ве́чны, -ая, -ае.

1. Які існуе заўсёды, спрадвеку; які не перастае існаваць.

Вечная матэрыя.

Вечныя снягі.

Вечная слава героям.

2. Бестэрміновы.

Перадаць баявы сцяг на вечнае захаванне.

3. Які пастаянна паўтараецца.

Вечныя спрэчкі.

Заснуць вечным сном (кніжн.) — памерці.