Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

век, -у, мн. вякі, вяко́ў, м.

1. Стагоддзе.

Дваццаты в.

Мінулы в.

Цэлы в. не бачыліся (вельмі доўга).

2. Гістарычны перыяд, эпоха, характэрныя чым-н.

Каменны в.

Касмічны в.

З векам упоплеч (ісці, крочыць і пад., не адстаючы ад жыцця).

3. Жыццё, перыяд існавання каго-, чаго-н. або ўзрост каго-н.

Многа пабачыць на сваім вяку.

У хлусні кароткі в. (прыказка). Чалавек сярэдняга веку.

4. у знач. прысл. Заўсёды, вечна.

В. дома яе няма.

В. буду помніць вас.

На векі вечныя (разм.) — назаўсёды.

Праз вякі — бязмежна доўга, на працягу доўгага часу.

|| прым. векавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

ве́ка, -а, мн. -і, -аў, н.

Верхняя частка, якая служыць пакрыццём якой-н. пасудзіны, скрынкі, каробкі і пад.

В. куфра.

|| памянш. ве́чка, -а, мн. -і, -чак, н.

векава́ць, вяку́ю, вяку́еш, вяку́е; вяку́й; незак.

Увесь час жыць дзе-н., знаходзіцца ў якім-н. стане, існаваць.

Век в. у дзеўках.

векаве́чны, -ая, -ае.

Які існуе многа вякоў; спрадвечны.

В. бор.

векавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. век.

2. Даўні, які існуе вякамі.

В. дуб.

Векавыя традыцыі.

векапо́мны, -ая, -ае.

Які будзе доўга помніцца, незабыўны.

Векапомныя падзеі.

|| наз. векапо́мнасць, -і, ж.

ве́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Паказаная адрэзкам прамой матэматычная велічыня, якая характарызуецца лікавым значэннем і напрамкам.

|| прым. ве́ктарны, -ая, -ае.

Вектарнае вылічэнне (матэматычная дысцыпліна).