Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вяз, -а і (пра драўніну і зб.) -у, м.

1. мн. вя́зы, -аў. Вялікае лісцевае дрэва сямейства вязавых з моцнай драўнінай.

2. -а, мн. вязы́, -о́ў. Драўляная перакладзіна ў санях.

|| прым. вя́завы, -ая, -ае (да 1 знач.).

вяза́льны, -ая, -ае.

Прызначаны для вязання.

Вязальная машына.

Вязальныя пруткі.

вяза́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто вяжа або звязвае што-н.

Вязальшчыкі снапоў.

Вязальшчыкі сетак.

|| ж. вяза́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

вя́занка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Вязаная рэч (кофта, світар і пад.).

вяза́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тое, што і вязка (у 2 знач.).

|| прым. вяза́начны, -ая, -ае.

вяза́нне, -я, н.

1. гл. вязаць.

2. Тое, што звязана або вяжацца (пруткамі, кручком і пад.).

Адкласці ўбок в.

вя́заны, -ая, -ае.

Зроблены вязаннем.

Вязаныя рукавіцы.

вяза́цца, вяжу́ся, вя́жашся, вя́жацца; вяжы́ся; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.), з чым. Знаходзіцца ў адпаведнасці з чым-н.; узгадняцца.

Версія не вяжацца з фактамі.

2. да каго. Прыставаць, чапляцца.

Не вяжыся да чалавека.

Не вяжацца гаворка (разм.) — не атрымліваецца.

вяза́ць, вяжу́, вя́жаш, вя́жа; вяжы́; вя́заны; незак.

1. што. Закручваючы жгутом, вяроўкай, сцягваць.

В. снапы.

2. каго. Сцягваць каму-н. вяроўкай, рэменем рукі, ногі, пазбаўляючы магчымасці рухацца.

В. разбойніка.

3. што і без дап. Плесці кручком, пруткамі або на машыне з якога-н. матэрыялу.

В. карункі.

В. панчохі.

4. што. Змацоўваць чым-н. (спец.).

В. цагліны цэментам.

В. бярвенне.

5. звычайна безас. Выклікаць вяжучае адчуванне.

Вяжа ў роце ад кіслага.

Танін вяжа.

|| зак. звяза́ць, звяжу́, звя́жаш, звя́жа; звяжы́; звя́заны (да 1—4 знач.).

|| наз. вя́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1, 3 і 4 знач.) і вяза́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).

вя́зень, -зня, мн. -зні, -зняў, м.

Той, хто знаходзіцца пад стражай; зняволены.

Вязні фашысцкіх засценкаў.