вяза́ць, вяжу́, вя́жаш, вя́жа; вяжы́; вя́заны; незак.
1. што. Закручваючы жгутом, вяроўкай, сцягваць.
В. снапы.
2. каго. Сцягваць каму-н. вяроўкай, рэменем рукі, ногі, пазбаўляючы магчымасці рухацца.
В. разбойніка.
3. што і без дап. Плесці кручком, пруткамі або на машыне з якога-н. матэрыялу.
В. карункі.
В. панчохі.
4. што. Змацоўваць чым-н. (спец.).
В. цагліны цэментам.
В. бярвенне.
5. звычайна безас. Выклікаць вяжучае адчуванне.
Вяжа ў роце ад кіслага.
Танін вяжа.
|| зак. звяза́ць, звяжу́, звя́жаш, звя́жа; звяжы́; звя́заны (да 1—4 знач.).
|| наз. вя́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1, 3 і 4 знач.) і вяза́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)