Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вяндлі́на, -ы, ж.

Вэнджанае прасоленае мяса.

|| прым. вяндлі́нны, -ая, -ае.

вяндля́рны гл. вэндзіць.

вяне́ц, -нца́, мн. -нцы́, -нцо́ў, м.

1. Тое, што і вянок (у 1 знач.).

2. Карона, якую трымаюць над галовамі маладых у час вянчання (уст.).

Пайсці пад в. (уступіць у шлюб).

3. перан., чаго. Апошняя найвышэйшая ступень, паспяховае завяршэнне чаго-н. як узнагарода за працу, старанні (высок.).

В. дасягненняў.

4. Арэол, радужны круг вакол нябеснага свяціла, вакол галавы на іконе.

5. У драўляным зрубе: чатыры бервяны як узаемазвязанае звяно.

|| памянш. ве́нчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 4 знач.).

|| прым. вяне́чны, -ая, -ае (да 1, 2, 4 і 5 знач.) і вянцо́вы, -ая, -ае (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

вяне́чны, -ая, -ае.

1. гл. вянец.

2. Які мае адносіны да сардэчных сасудаў (спец.).

Вянечнае шво.

Вянечныя артэрыі.

вяно́зны гл. вена.

вяно́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.

1. Сплеценыя ў кружок лісты, кветкі.

В. з валошак.

Лаўровы в.

2. Тое, што і вянец (у 5 знач.).

3. Тое, што і нізка¹, вязка (у 2 знач.).

В. грыбоў.

|| памянш. вяно́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. (да 1 знач.).

|| прым. вяно́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

вяно́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

1. гл. вянок.

2. Частка кветкі, якая складаецца з пялёсткаў; венчык (спец.).

вя́нуць, -ну, -неш, -не; вя́нуў і вяў, вя́нула і вя́ла; вянь; незак.

Страчваць свежасць, сохнуць.

Лісце вяне.

Вушы вянуць (разм.) — нельга, не хочацца слухаць (што-н. бязглуздае, хлуслівае, непрыстойнае).

|| зак. звя́нуць, -ну, -неш, -не; звянь і завя́нуць, -ну, -неш, -не; завя́нь.

вянча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

Уступаць у шлюб паводле царкоўнага абраду.

|| зак. павянча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і звянча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. вянча́нне, -я, н.

|| прым. вянча́льны, -ая, -ае.

вянча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак.

1. каго. Аб’ядноўваць шлюбам па царкоўным абрадзе.

В. маладых.

2. перан., што. Завяршаць сабой, знаходзячыся зверху чаго-н.

Вежу вянчала рубінавая зорка.

|| зак. павянча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 1 знач.), звянча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 1 знач.) і увянча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 2 знач.).

|| наз. вянча́нне, -я, н. (да 1 знач.).

|| прым. вянча́льны, -ая, -ае.