Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вячо́ркі, -рак.

Зборы вясковай моладзі зімовымі або асеннімі вечарамі для сумеснай работы, забавы.

вячы́сты, -ая, -ае (паэт.).

Векавечны, векавы.

вячэ́ра, -ы, ж.

1. Вячэрняя яда.

Позняя в.

2. Страва, прыгатаваная для вячэрняй яды.

В. стыне.

вячэ́раць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Есці вячэру.

Час в.

|| зак. павячэ́раць, -аю, -аеш, -ае.

Прынесці в.

вячэ́рні гл. вечар.

вячэ́рнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Навучэнец вячэрняй навучальнай установы.

|| ж. вячэ́рніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

вячэ́рня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Вячэрняя царкоўная служба.